Сапраўдную асалоду выклікае чароўная музыка віртуознага выканання, непаўторнае, напеўнае гучанне музычных інструментаў у кампзіцыях «Скамарохі», «Танец рамеснікаў», «Святочны», «Свята ў прадмесці», «Прыдворны», «Капрычыо», «Рагавы». Нікога не пакіне абыякавым пяшчотная вакальна-інструментальная кампазіцыя «Князёўна». Вытанчаная харэаграфія ў нумарах «Вечар у замку», «Закаханы стражнік», «Шляхетны вясельны», «Сакалінае паляванне», «Менестрэлі», раскошныя сцэнічныя касцюмы створаць асобую атмасферу далёкай таямнічай эпохі.
Прыём гасцей у замку, прыдворны этыкет, сакалінае паляванне – любімая забава маладых князёў, свята на сярэднявечнай плошчы – ўсё гэта і многае іншае падорыць наведвальнікам «Ночы музеяў-2025» вялікае задавальненне і выдатны настрой, напоўніць іх сэрцы гонарам за гісторыю і багатую культуру Беларусі.
Да сустрэчы 17 мая з 19 да 22 гадзін у Палацавым ансамблі музея-запаведніка «Нясвіж»!