БГЗХА «Хорошки»

Пресса

22 июля 2026 года

Сюжэт-віншаванне з нагоды 90-гадовага юбілею Валянціны Іванаўны Гаявой выйшаў на тэлеканале «Беларусь 3»

Пресса

22 июля 2026 года

"Танец должен быть живым". Как Валентина Гаевая возрождала хореографическое наследие Беларуси

Пресса

22 июля 2026 года

Сіла духу і бязмежны творчы дар

  • Главная
  • Новости
  • Цікавую і дынамічную канцэртную праграму «Вясна пачынаецца з Масленкі» ансамбль «Харошкі» прадставіў 17 сакавіка ў Рэчыцы
Новости
19.03.2026

Цікавую і дынамічную канцэртную праграму «Вясна пачынаецца з Масленкі» ансамбль «Харошкі» прадставіў 17 сакавіка ў Рэчыцы

Цікавую і дынамічную канцэртную праграму «Вясна пачынаецца з Масленкі» ансамбль «Харошкі» прадставіў 17 сакавіка ў Рэчыцы

У палацы культуры і тэхнікі «Нафтавік» гледачы атрымалі асалоду ад спалучэння прэм’ерных кампазіцый, заснаваных на традыцыях святкавання Масленіцы ў розных рэгіёнах Беларусі, і нумароў з залатога фонду калектыву. Аўтар новых пастановак «Сустрэча», «Падарунак», «Ой, сівы конь бяжыць», «Святкі», «Залоўкіны пасядзелкі», «Цешчыны вячоркі», «Ластаўка», «Закаці, ясна сонейка» ‑ Ірына Грушова, мастацкі кіраўнік ансамбля «Харошкі», заслужаная артыстка Беларусі.

Сапраўдныя харэаграфічныя шэдэўры ‑ нумары Валянціны Гаявой ‑ «Гуканне вясны», «Валачобнікі», «Юр’еў конь», «Перапёлачка», «Скокі» заўсёды выклікаюць захапленне публікі, адлюстроўваюць гісторыю, творчы стыль і высокі ўзровень калектыву.

Канцерт прайшоў пад жывую музыку ў суправаджэнні вакальна-аркестровай групы ансамбля «Хорошкі». Сапраўдным яго ўпрыгожваннем сталі мілыя сэрцу лірычныя беларускія песні.

Праграма «Вясна пачынаецца з Масленкі», якая ўнікальным чынам аб’ядноўвае лепшае з мінулага і сучаснага, вельмі спадабалася публіцы. Шчырыя апладысменты гучалі ў фінале кожнага нумара.

Дзякуй вялікі, Рэчыца, за цёплы прыём! Да новых сустрэч на канцэртах ансамбля «Харошкі»!

20 сакавіка ансамбль «Харошкі» адпраўляецца ў г. Столін ствараць атмасферу свята і радаваць гледачоў.

  • Главная
  • Новости
  • Коллектив
    • Художественный руководитель
    • О коллективе
    • Гастроли
    • Райдер
    • Школа-студия
    • Оркестр
    • Противодействие коррупции
    • Идеологическая работа
  • Программы
    • «Мы –белорусы» («Времена года»)
    • «Полоцкая тетрадь»
    • «Фольклор»
    • «Туровская легенда»
    • «Прощай, ХХ век» («Бобруйские картинки» и «Местечковые картинки»)
    • «Моя судьба – Хорошки»
  • Медиа
    • Пресса
    • Видео
  • Контакты

 

© 2004 -

БГAЗХА «Хорошки»

 

 

Разработка: ЦВР «Октябрьский»

18-02-26-48 Год белорусской женщины

 

23 01 25 22Портал рейтинговой оценки

 

Министерство культуры Республики Беларусь
  • BE
  • EN
Instagramm
Facebook
<