БГЗХА «Хорошки»

Пресса

22 июля 2026 года

Сюжэт-віншаванне з нагоды 90-гадовага юбілею Валянціны Іванаўны Гаявой выйшаў на тэлеканале «Беларусь 3»

Пресса

22 июля 2026 года

"Танец должен быть живым". Как Валентина Гаевая возрождала хореографическое наследие Беларуси

Пресса

22 июля 2026 года

Сіла духу і бязмежны творчы дар

  • Главная
  • Новости
  • «Харошкі»: палёт над часам
Новости
11.03.2014

«Харошкі»: палёт над часам

Дзяржаўнаму заслужанаму харэаграфічнаму ансамблю — сорак!
«Харошкі»: палёт над часам

Свой юбілей знакаміты калектыў сустракае ў росквіце творчых сіл, радуе гледачоў новымі мастацкімі дасягненнямі. «Харошкі» — з’ява ў нашым музычным мастацтве, унікальны культурны і духоўны набытак рэспублікі. А з чаго ўсё пачыналася? Аб гэтым мы папрасілі расказаць мастацкага кіраўніка і галоўнага балетмайстра народную артыстку Беларусі Валянціну ГАЯВУЮ.

— А пачыналася ўсё з таго, што мяне паклікалі ў Міністэрства культуры і прапанавалі пасаду галоўнага балетмайстра філармоніі, — узгадвае Валянціна Іванаўна. — Як я зразумела, мая галоўная задача заключалася ў тым, каб стварыць нацыянальны ў поўным сэнсе гэтага слова харэагра¬фічны калектыў. Наша рэспубліка была ў Саюзе трэцяй па значэнні, а адпаведнага калектыву не мела. Калі трэба было ехаць на нейкія зводныя канцэрты ў Маскву, то везлі галоўным чынам «Юрачку» ды «Бульбу». Ну яшчэ хіба «Лявоніху». Але і яны не былі арыгінальнымі танцамі, а скапіраванымі з пастановак Ігара Маісеева, з украінскага гапака. Словам, багатая народная культура зводзілася да сярэдненькай полечкі.

Мне ж хацелася паказаць гледачу аўтэнтычныя беларускія танцы, якія істотна адрозніваюцца ад рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх. Стварыць сапраўды нацыянальны, самабытны калектыў, які б мог спаборнічаць у майстэрстве з такімі гігантамі, як знакаміты ансамбль Ігара Маісеева, Грузінскі нацыянальны балет імя Іліко Сухішвілі і Ніно Рамішвілі, ансамбль танца імя Вірскага з Украіны.

Але калі прыступіла да працы, то зразумела, што маіх ведаў і практычнага вопыту недастаткова для таго, каб вывесці беларускую харэаграфію на якасна новы ўзровень. Хацелася зрабіць штосьці яркае, арыгінальнае, адметнае. Падказку вырашыла шукаць, паглыбіўшыся ў багатыя пласты нацыянальнай гісторыі. На той час гэта была абсалютна не распрацаваная ў нашай культуры ніша.

Працуючы над першай праграмай для маладога калектыву, я апынулася перад няпростым выбарам: якім шляхам ісці? Адзін з іх патрабаваў беражлівага захоўвання аўтэнтычнага танцавальнага мастацтва, перадачы яго ў нерушавым, натуральным стане. Другі, найбольш папулярны ў савецкія часы, сведчыў аб тым, што поспех можа забяспечыць толькі народна-сцэнічная апрацоўка фальклору.

Мяне ж ні той, ні другі шлях не задавальняў. Простае, механічнае перанясенне народных танцаў на сцэну прыводзіла, як правіла, да спрошчанасці, прымітывізму. Залішняя апрацоўка фальклору, увядзенне ў яго элементаў поп-культуры і розных аўтарскіх вынаходак «забівала» народную душу. Мне ж хацелася якраз гэту душу раскрыць, паказаць усё яе багацце і хараство.

Свае нумары я стварала па-рознаму. У адным выпадку пераважала фальклорная аснова, мы толькі надавалі ёй сучасную, больш прывабную форму. У другім — я ішла ад асабістых уражанняў, ад падгледжанага ў жыцці. Часам дзейнічала наперакор закаснелым традыцыям. З самага пачатку я імкнулася да таго, каб кожны танец быў самастойным, каб артысты не проста бегалі па сцэне ды весяліліся, а каб неслі нейкую ідэю, прымушалі гледача над чымсьці задумацца.

Гэты выбар аказаўся лёсавызначальным. Першыя ж выступленні прынеслі нам вялікі поспех. Праз год ужо мы паехалі на гастролі ў Малдову. А пасля серыі нашых канцэртаў ва Украіне кіраўнік ансамбля імя Вірскага Яраслаў Вантух усклікнуў: «Гэта была бомба!» Яны не чакалі, што пасля праслаўленых савецкіх калектываў можна яшчэ нешта прыдумаць, зрабіць новае, нечаканае, цікавае. А мы здзівілі і ўразілі публіку сваёй непадобнасцю, сваім адметным почыркам.

Але галоўны поспех нас чакаў у Маскве. У 1977 годзе на Усесаюзным конкурсе прафесіянальных калектываў, прысвечаным 60-годдзю Кастрычніка, «Харошкі» сталі лаўрэатам і атрымалі дыплом першай ступені. Гэта была ў нейкім родзе сенсацыя. Таму што да гэтага беларусы, у адрозненне ад украінцаў і грузін, нічым асаблівым не вызначаліся на маскоўскіх сцэнах. А тут — перамога! Мы тады былі нарасхват. Далі па два канцэрты ў зале «Расія» і ў зале Чайкоўскага. І ўсюды — аншлаг.

Сваю папулярнасць мы заваявалі тым, што ад самага пачатку былі непадобныя на іншых. Можа, і нясціпла так казаць, але да нас многія калектывы альбо будавалі свае танцы на адным руху, альбо пераймалі, практычна капіравалі тое, што выконвалі іншыя. Мы ж паставілі сабе задачу-максімум: кожны нумар рабіць арыгінальным, непаўторным. На аснове народна-сцэнічнага танца ствараем міні-балеты, у якіх ёсць змест. Абавязкова. Ёсць сюжэт — экспазіцыя, развіццё тэмы і кульмінацыя, фінал. Бывае фальш-фінал, ён пасля паўторыцца па-іншаму.

За сорак гадоў мы стварылі больш за дзесяць буйных арыгінальных праграм, кожная з якіх увасобіла, увабрала ў сябе яркія, адметныя прыкметы розных часоў беларускай гісторыі. А цяпер працуем над новай маштабнай праграмай, якая б аб’яднала ўсе гэтыя прыкметы ў адно цэльнае мастацкае палатно. І нават назва ўжо прыдумана — «Палёт над часам». Гэта сапраўды павінен быць такі своеасаблівы палёт, з вышыні якога гледачы змаглі б убачыць усю нашу шматвекавую гісторыю і культуру. 

Источник: газета «Рэспубліка»

  • Главная
  • Новости
  • Коллектив
    • Художественный руководитель
    • О коллективе
    • Гастроли
    • Райдер
    • Школа-студия
    • Оркестр
    • Противодействие коррупции
    • Идеологическая работа
  • Программы
    • «Мы –белорусы» («Времена года»)
    • «Полоцкая тетрадь»
    • «Фольклор»
    • «Туровская легенда»
    • «Прощай, ХХ век» («Бобруйские картинки» и «Местечковые картинки»)
    • «Моя судьба – Хорошки»
  • Медиа
    • Пресса
    • Видео
  • Контакты

 

© 2004 -

БГAЗХА «Хорошки»

 

 

Разработка: ЦВР «Октябрьский»

18-02-26-48 Год белорусской женщины

 

23 01 25 22Портал рейтинговой оценки

 

Министерство культуры Республики Беларусь
  • BE
  • EN
Instagramm
Facebook
<